Бібліяграфічны агляд «Загадкі беларускіх пісьменнікаў»


У рамках праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё» ў філіяле «Хаціслаўская сельская бібліятэка» адбыўся бібліяграфічны агляд «Загадкі беларускіх пісьменнікаў».

Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей 2-7 класаў з беларускай літаратурай, звярнуўшы ўвагу на творы, якія фарміруюць нацыянальную самасвядомасць, вучаць паважаць родную мову і культуру. Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся пра цікавыя факты з жыцця і творчасці вядомых беларускіх аўтараў, прынялі ўдзел у літаратурных віктарынах і загадках, а таксама абмеркавалі прачытаныя творы. Сустрэча пакінула ў дзяцей яркія ўражанні пра багацце і прыгажосць беларускага слова.

0-02-05-eb6e90b25b234fdc629435ac3852087e4c985a1794a8467b7c137e14b830c5c6_63338bbaec33ce5a.jpg

0-02-05-1e5a08c200e8681d8246f485d3c78d604d065238b4eaaea7e212494a834bd020_d32a0c7534fcfd5c.jpg

0-02-05-fdaa140af0361459a78f185dab415928fbeef52c9f6e7d243bfb73662872d003_43c5e498b1adb69a.jpg