Час эрудыта «Хто шмат чытае, той шмат ведае»


Падчас веснавых канікул у філіяле “Пажэжынская сельская бібліятэка” адбылося мерапрыемства пад назвай «Хто шмат чытае, той шмат ведае». Сустрэча сабрала аматараў кніг і была арганізавана ў рамках акцыі “Карысныя канікулы”, мэта якой – змястоўна арганізаваць вольны час дзяцей і падлеткаў.
Госці бібліятэкі паказалі выдатныя веды ў літаратурных конкурсах, актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні прачытаных твораў і даведаліся шмат новага пра карысць чытання. Удзельнікі з задавальненнем правялі час, папоўнілі свае веды і пацвердзілі, што чытанне сапраўды з’яўляецца крыніцай мудрасці і натхнення.
0-02-05-f5037b980b3f65730db1ec32daf01c150a7c7538adeac4e0a9ddd8d68f674f4f_9640a9571dd384f5.jpg0-02-05-fc14e4013158719467d7ac7c4bc2b39427ba726171a59924e74eabd4840f20c0_12698b41ac90a5aa.jpg
0-02-05-4c18648482ad4a22fe42916a3e0cdf60d9637d4a1cb440f701b1564806fb8916_5a6cef37241a0103.jpg