Фальклорны час "З крыніц адвечнай прыгажосці"
У Чарнянскай сельскай бібліятэцы адбыўся фальклорны час "З крыніц адвечнай прыгажосці". Деці успаміналі легенды і паданні, а таксама казкі, знаёмыя з дзяцінства. Чарадзейныя казкi вельмi старажытныя па свайму паходжанню. За доўгi час бытавання ў народзе яны значна змянiлiся, але захавалi вобразы мiфiчных асiлкаў (Вярнiдуб, Гарыня) i варожых сiл (шматгаловы змей – «Паганы цмок»). Разам з жывымi iстотамi ў казках дзейнiчаюць сонца, вецер, месяц, мароз, гром. Героям дапамагаюць цудадзейныя прадметы: тапор-самасек, дыван-самалёт, жывая вада, цудоўны збанок.


Кибербезопасность