Краязнаўчая гадзіна "Тут мінуўшчына з сучаснасцю сышліся"


У філіяле "Дарапеевіцкая сельская бібліятэка" прайшла краязнаўчая гадзіна "Тут мінуўшчына з сучаснасцю сышліся". Бібліятэкар апавядала, як жылі, працавалі і адпачывалі нашы продкі, якімі рэчамі гаспадарчага і хатняга ўжытку карысталіся, што было на іх стале ў будні і ў святы, якую спадчыну пакінулі яны нам, сваім дзецям і ўнукам. Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з народнымі прыкметамі, прыказкамі і прымаўкамі, жартамі і загадкамі.
Гадзіна краязнаўства - падарожжа ў гісторыю краю. Адкрыццём для вучняў сталі старадаўнія звычаі, якія да гэтага часу бытуюць у некаторых сем'ях Дарапеевіч. Гэта і традыцыя выпечкі, і выкарыстанне ручнікоў у абрадах, і шанаванне сямейных рэліквій.  Дзеці з цікавасцю разглядалі старыя фотаздымкі, прадметы побыту, вышываныя ручнікі і г.д. Актыўна ўдзельнічалі ў віктарынах і гульнях, звязаных з народнай культурай. Вучні адчулі сябе не проста слухачамі, а сапраўднымі даследчыкамі гісторыі сваёй малой радзімы. Краязнаўчая гадзіна стала важнай падзеяй у культурным жыцці бібліятэкі і пакінула незабыўнае ўражанне ў сэрцах дзяцей.
image (5).jpg
image (3).jpg
image (2).jpg
image.jpg
IMG_20251214_154442.jpg