Куфэрак для зацікаўленых "Традыцыі, культура, побыт нашых продкаў"
21 лютага ў Макранскай бібліятэцы да Міжнароднага дня роднай мовы быў арганізаваны куфэрак для зацікаўленых "Традыцыі, культура, побыт нашых продкаў".
Бібліятэкар расказвала дзецям аб традыцыях, адзенні, харчаванні, прадметах побыту нашых продкаў, знаёміла з літаратурай па тэме. Дзеці расказвалі аб сваіх дзядулях і бабулях. Гаварылі аб роднай мове і продках, якія на працягу многіх вякоў зберагалі яе для нас, а мы павінны перадаць яе прыгажосць і гучанне наступным пакаленням.
Кибербезопасность


