Літаратурнае знаёмства "Калі вам да спадобы беларускія аўтары"


У рамках месячніка папулярызацыі нацыянальнай літаратуры "Сябруем з беларускай кнігай" у Ляхавецкай сельскай бібліятэцы з вучнямі 2 класа прайшло літаратурнае знаёмства "Калі вам да спадобы беларускія аўтары". Дзеці знаёміліся с беларускімі аўтарамі В. Кажурам, А. Зэкавым, М. Маляўкам і іх творамі для дзяцей, гулялі літаратурныя гульні, адшуквалі кнігі на паліцах, разгадвалі шарады і малявалі кніжных герояў.
IMG_20231110_141050.jpgIMG_20231110_140935.jpg
IMG_20231110_135518.jpg