"Мова – жывая душа народа»


Гадзіна літаратурных адкрыццяў “Мова - жывая душа народа”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы, прайшла ў аддзеле абслугоўвання дзіцячага чытача для вучняў 3 “Б” класа першай гарадской школы. Школьнікі даведаліся цікавыя факты пра ролю мовы ў развіцці чалавецтва, пазнаёміліся з рознымі жанрамі вуснай народнай творчасці беларусаў, прынялі ўдзел у конкурсах: “Скончы прыказку”, “Адгадай загадку”, “Вызначы фальклорны жанр твора”, з дапамогаю тэатра “Казка на фланэлеграфе” пазнаёміліся з некаторымі беларускімі легендамі.

IMG_20240222_131143.jpg

IMG_20240222_132311.jpg

IMG_20240222_132641.jpgIMG_20240222_133529.jpg

IMG_20240222_132539.jpg