Паядынак аматараў казкі «У свеце казак і цудаў»


Слухаючы і чытаючы казкі, мы трапляем у чароўны свет, дзе адбываюцца цуды, дзе дабро заўсёды перамагае зло. У рамках месячніка папулярызацыі беларускай літаратуры із мэтай успомніць як мага больш казак, іх аўтараў і герояў, высветліць, якія казкі ведаюць дзеці, у Мельнікскай сельскай бібліятэцы прайшоў паядынак аматараў казкі «У свеце казак і цудаў». У ім прынялі ўдзел рабяты 3 класа. Мерапрыемства прайшло весела і азартна. Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з жанрамі і відамі беларускіх казак, адказвалі на складаныя пытанні віктарыны, разгадвалі крыжаванкі і расказвалі свае любімыя казкі. У канцы мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла ўсіх з кніжнай выставай «Падарожжа па кніжным сусвеце».
IMG_20231117_153237.jpg
IMG_20231117_125837.jpgIMG_20231117_123930.jpg
IMG_20231117_153502.jpgIMG_20231117_123930.jpg